Хто мае права на спадчыну ВКЛ

Хто мае права на спадчыну ВКЛ

7.198 Lượt nghe
Хто мае права на спадчыну ВКЛ
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца – беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра XVI – XVII стагодзьдзі, эліты Вялікага Княства Літоўскага і яго спадчыну, паўстаньне казакоў і пра так званых «беларускіх палкоўнікаў» Канстанціна Паклонскага ды Івана Нечая. 0:00 — калі Сапегі сталі «літоўцамі» 1:49 — як і калі ў Вялікім княстве Літоўскім хацелі зрабіць лацінскую мову дзяржаўнай 2:59 — чаму ў XVI стагодзьдзі праўдай лічылася «добра прыдуманае» 4:27 — хто са шляхты і арыстакратаў захоўваў памяць пра сваё русінства ў XVIІІ стагодзьдзі і да якога часу яны захавалі сваю «рускую» мову 7:10 — палянізацыя як цана аб'яднаньня «рускай» і «літоўскай» шляхты, але палітычны народ «так і не ўзьнік» 9:50 — чаму «нашы зласьліўцы на Захадзе раней лічылі ўсё русінскае расейскім, а цяпер пачалі лічыць украінскім» 11:18 — «украінцы крышку маюць дачыненьне да гісторыі ВКЛ, але невялікае. Яны маюць нейкае права на спадчыну ВКЛ, але непараўнана зь беларусамі, якія наўпрост ёсьць вынікам сынтэзу «літоўскага» і «рускага» пачаткаў» 12:12 — чаму беларусы маюць сёньня справу з нахабнай хлусьнёй з боку ўсіх суседзяў і чаму русінаў XVI стагодзьдзя можна называць беларусамі 13:50 — хто і калі ў XVIІ стагодзьдзі ўпершыню заявіў, што «беларусы — гэта не ўкраінскія падданыя»? 15:57 — калі ў Беларусі адбылася «казацкая рэвалюцыя» 📌 Абавязкова падпішыцеся на наш YouTube канал і пастаўце званочак: https://www.youtube.com/@svaboda-historyja Наш сайт: https://www.svaboda.org/ TELEGRAM: https://t.me/radiosvaboda FACEBOOK: https://www.facebook.com/svaboda.org TWITTER: https://twitter.com/svaboda INSTAGRAM: https://www.instagram.com/radiosvaboda/ TikTok: https://www.tiktok.com/@radio_svaboda Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню https://smarturl.click/p1yA Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі https://smarturl.click/0DO8